Беларуская Служба

Сёння ў Беларусі адзначаюць Радаўніцу

28.04.2020 09:35
Беларусь – адзіная краіна, дзе Радаўніцу зрабілі дзяржаўным выходным днём.
  .
Калінкавіцкі раён в. Вужынец radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Сёння ў Беларусі адзначаюць традыцыйнае свята памінання памерлых – Радаўніцу. Гэты абрад, які існуе яшчэ з дахрысціянскіх часоў, застаецца адным з самых практыкаваных сярод беларусаў, нагадвае тэлеканал "Белсат".

Вернікі адзначаюць Радаўніцу на дзявяты дзень пасля Вялікадня. Людзі моляцца за сваіх памерлых блізкіх, ускладаюць кветкі на іхныя магілы. Праваслаўная і грэка-каталіцкая цэрквы праводзяць на Радаўніцу адмысловыя памінальныя набажэнствы.

Хаця свята мае дахрысціянскае паходжанне, праваслаўная царква і беларуская грэка-каталіцкая царква ўключылі традыцыю «Вялікадня памерлых» у свой культ. Аднак царква не ўхваляе звычай пакідаць для памерлых ежу, бо лічыцца, што для супакаення духу мёртвых патрэбная толькі малітва.

Беларусь – адзіная краіна, дзе Радаўніцу зрабілі дзяржаўным выходным днём.

эж