Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, можна і трэба жыць, рэабілітаваць гэтыя тэрыторыі. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з жыхарамі Нараўлянскага раёну, перадае БелТА.
«У былыя часы, прыязджаючы сюды, калі я пачынаў гаварыць аб чарнобыльцах, што мы бедныя, людзі гэта спакойна ўспрымалі, але большасць згаджалася. Сёння людзі разумеюць і я таксама, што на гэтай зямлі можна жыць, трэба жыць. І, самае галоўнае, – мы тут будзем жыць», – падкрэсліў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, ужо на атрыманым вопыце ёсць разуменне, у тым ліку ў мясцовага насельніцтва, што і як рабіць на пацярпелых тэрыторыях. «Я прыехаў сюды, каб паглядзець, як адраджаюцца гэтыя землі. Калі сказаць адкрыта, то ў мяне не склалася ўражання – добра або дрэнна. У мяне ўражанне адно, што мы адраджаемся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
юл