У звязку з гэтым прыблізна ад 21.50 да 00.30 30 красавіка будуць паэтапна ўводзіцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту, паведамляе «Наша Ніва».
Да 23.30, на час, калі будзе фармавацца калона, закрыецца рух па праспекце Машэрава ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Куйбышава і змяняюцца трасы некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў.
А менавіта: аўтобусы №29, 44, 136, 1002-ТК паедуць па вуліцах Куйбышава, Янкі Купалы, Багдановіча, Няміга, пр. Пераможцаў у абодвух напрамках, з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ст. М. Няміга», «Палац спорту», «Гасцініца Юбілейная». А па маршрутах №18 і 26 рух аўтобусаў арганізуецца па вуліцах Кісялёва, Багдановіча, Харужай, Чарвякова ў прамым напрамку, па вуліцах Чарвякова, В. Харужай, Куйбышава, Кісялёва – у зваротным, з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.
Пасля 23.00, на час перамяшчэння калоны, зменяцца трасы іншых маршрутаў пасажырскага транспарту.
юл