Затрыманне дырэктара адбылося за хабар у памеры 4,5 тысячы долараў ад прадстаўніка замежнай фірмы – за вырашэнне пытання аб закупцы насення лёну, паведамляе TUT.by.
Крыху больш, чым паўгода таму, Аляксандра Лукашэнка наведаў «Карэлічы-лён» i паставіў гэтае прадпрыемства ў прыклад іншым льнозаводам краіны. Беларускі кіраўнік патрабаваў, каб на ўсіх льнозаводах краіны было так, як у Карэлічах.
Паводле дадзеных Рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя каштоўных папер, па стане на 1 студзеня 2018 года прадпрыемства было стратным. Чыстая страта складала 1,066 мільёнаў беларускіх рублёў.
юл