Беларуская Служба

Ад каранавірусу памёр мінскі святар

29.04.2020 15:35
Генадзю Буцько было 56 гадоў, з якіх ён больш за 20 аддаў Петрапаўлаўскаму сабору – старэйшаму ў Мінску.
   56 .
Генадзю Буцько было 56 гадоў. spsobor.by

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін паведаміў у Facebook пра смерць іерэя Генадзя Буцько, перадае Радыё Рацыя. Падрабязнасцей ён не расказаў.

Тэолаг і праваабаронца Наталля Васілевіч раней расказвала, што Генадзь Буцько з 14 красавіка быў у штучнай коме на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх у мінскай 6-й лякарні, яму шукалі донара плазмы, які перахварэў на COVID-19.

Генадзю Буцько было 56 гадоў, з якіх ён больш за 20 аддаў Петрапаўлаўскаму сабору – старэйшаму ў Мінску, 17 гадоў быў у святарскім сане. Айцец Генадзь Буцько вёў службы па-беларуску.

эж