З 4 да 8 мая МАЗ адпраўляе работнікаў на «канікулы», паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал TUT.by. Перанос працоўных дзён на восень-зіму на прадпрыемстве патлумачылі нядаўнім прадоўжаннем з-за каранавіруса непрацоўных дзён у Расіі да 11 мая. Адтуль паступаюць камплектуючыя, туды ж пастаўляецца прадукцыя.
Пры гэтым у некаторых падраздзяленнях аўтамабільнага завода праца будзе ісці і ў выхадныя, і ў святочныя дні. Сярод іх – працаўнікі, занятыя ў вытворчасці аўтобусаў.
вс