Беларуская Служба

Беларусь купіла першую партыю нафты ў Саудаўскай Аравіі

30.04.2020 14:07
У маі працягнецца праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі паставак, а аб'ёмы будуць вызначацца, зыходзячы з канʼюнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PhotoStock10/Shutterstock.com

Беларусь закупіла першую партыю нафты Arab Light у кампаніі Saudi Aramco, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

Танкер з 80 тыс. тон арабскай нафты чакаецца ў порце Клайпеды 11 мая. Затым сыравіну даставяць па чыгунцы ў Беларусь, інфармуе партал tut.by.

Пастаўка арабскай нафты ў Беларусь адбудзецца, нягледзячы на аднаўленне паставак у краіну сыравіны з Расіі па нафтаправодзе «Дружба».

У красавіку беларускія НПЗ атрымалі 2 млн тон нафты, з якіх 1 млн 560 тыс. тон склалі пастаўкі з Расіі. У планах на май – закупка 1 млн 130 тыс. тон расійскай нафты.

Аляксандр Цішчанка паведаміў, што ў маі працягнецца праца з альтэрнатыўнымі крыніцамі паставак, а аб'ёмы будуць вызначацца, зыходзячы з канʼюнктуры ўнутранага і знешняга рынкаў.

Улады Беларусі дамовіліся аб пастаўках нафты з буйнымі расійскімі кампаніямі ў канцы сакавіка пасля трохмесячнага перапынку. Гэта адбылося неўзабаве пасля падзення сусветных цэн на нафту.

Нафта з Саудаўскай Аравіі з красавіка масава пастаўляецца ў Еўропу. Канцэрн Saudi Aramco прапанаваў перапрацоўшчыкам зніжкі і адтэрміноўку плацяжоў ажно да 90 дзён.

Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова пагражаў Расіі выкарыстоўваць рэверсныя магчымасці «Дружбы» для пастаўкі ў Беларусь саудаўскай або амерыканскай нафты праз порт у польскім Гданьску.

вс