Ці не ўпершыню ў гісторыі і савецкай, і незалежнай Беларусі 1 мая не будзе шэсцяў працоўных, паведамляе Радыё «Свабода».
Як сказалі ў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, арганізаваных калонаў пад сцягамі, як у мінулыя гады, сёлета не будзе – ні ў Мінску, ні ў іншых гарадах Беларусі. Святкаванне пераносіцца ў анлайн-фармат, паведамляецца на сайце федэрацыі.
ФПБ да гэтага дня арганізавала шэраг праектаў. На сайце 1prof.by размесцяць святочныя здымкі розных гадоў і архіўныя матэрыялы журналістаў аб перадавіках працы ў розных сферах. У эфіры некалькіх радыёстанцый артысты беларускай эстрады падзеляцца ўспамінамі пра 1 мая і праспяваюць свае песні.
Да анлайн-канцэртаў, арганізаваных у гонар 1 мая, можна будзе далучыцца па ўсёй Беларусі.
вс