Беларуская Служба

Гродзенскі палац Чацвярцінскіх прадаюць за 270 тыс. долараў

30.04.2020 17:08
Будынак па вуліцы Ажэшкі ў Гродне быў пабудаваны ў 1786 годзе для медыцынскай акадэміі.
 1795           -
У 1795 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў пабудову князям Святаполк-Чацвярцінскімфота: Дзяржкамітэт па маёмасці

Гродзенскі палац Чацвярцінскіх прадаюць за 270 тыс. долараў. Палацавы комплекс XVIII стагоддзя прадаюць з 2016 года. За гэты час ён патаннеў з 2 млн долараў. Чарговая спроба рэалізаваць гістарычны будынак па вуліцы Ажэшкі адбудзецца 25 мая, паведамляе партал naviny.by.

Паводле інфармацыі Дзяржкамітэта па маёмасці, новаму ўласніку дастанецца гістарычны трохпавярховы будынак плошчай 1955 квадратных метраў. Акрамя самога палаца, пераможца таргоў атрымае сем прылеглых да яго пабудоў, а таксама права арэнды зямельнага ўчастка плошчай каля 90 сотак на 50 гадоў.

Пазалетась самым верагодным пакупніком лічылі кітайскую кампанію, якая мела намер адкрыць гасцініцу і рэстаран. Акрамя таго, у розны час паведамлялася, што ў палацы будзе працаваць ЗАГС, школа талентаў, экалагічны музей.

Будынак па вуліцы Ажэшкі ў Гродне быў пабудаваны ў 1786 годзе для медыцынскай акадэміі. У 1795 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў пабудову князям Святаполк-Чацвярцінскім. Пры іх палац быў перабудаваны: тут з'явіліся флігелі, дэкаратыўныя балконы і дадатковы паверх. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і да 2014 года ў палацавым комплексе размяшчалася ваенная камендатура.

вс