Беларуская Служба

Беларусь і Польшча дамовіліся аб пастаўках нафты

04.05.2020 09:17
«Мы разумеем патрэбу Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніц энергіі, мы даўно гэта зрабілі».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneruskpp/shutterstock.com

Беларусь і Польшча пачынаюць супрацу ў сферы энергетыкі – ёсць дамоўленасці аб пастаўках у Беларусь нафты, паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь-1». Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

«Мы разумеем патрэбу Беларусі ў дыверсіфікацыі крыніц энергіі, мы даўно гэта зрабілі. (...) У палітычным плане ў Польшчы ёсць вельмі добразычлівыя адносіны да гэтага пытання, і Польшча хацела б быць часткай гэтага жадання Беларусі дыверсіфікаваць крыніцы энергіі», – сказаў пасол.

Паводле словаў Міхальскага, зацікаўленне дзелавых колаў Польшчы да Беларусі расце – за апошні год у Беларусь прыехалі шмат польскіх бізнесоўцаў.

Польскіх інвестараў, паводле яго, прывабліваюць розныя галіны беларускай эканомікі: мэблевая індустрыя, аграрная сфера, IT-сектар.

Артур Міхальскі адзначыў станоўчую дынаміку ў эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін і нагадаў, што штогадовы тавараабарот паміж краінамі складае больш за 3 млрд долараў.

вс