Вялікабрытанія перадала беларускім ваенным медыкам ахоўныя касцюмы, паведамляе партал газеты «Звязда».
Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паінфармавала, што аташэ па пытаннях абароны пры Пасольстве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі падпалкоўнік Цімафей Уайт-Байкат у рамках процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі бязвыплатна перадаў Галоўнаму ваеннаму клінічнаму медыцынскаму цэнтру Узброеных Сіл Беларусі 2 тыс. ахоўных камбінезонаў беларускай вытворчасці.
Спецвопратка будзе выкарыстоўвацца медыцынскім персаналам клінічнага цэнтра ў паўсядзённай дзейнасці, зазначылі ў ведамстве.
вс