Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе «Наша Ніва». Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
«З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь», – гаворыцца ў заяве Макея.
Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай працы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020 і ў наступныя гады, зазначае Макей.
Міністр таксама адзначыў, што Беларусь вядзе працу з амерыканскім бокам па далейшаму развіццю двухбаковых эканамічных сувязяў. Створаныя намаганнямі Мінска і Вашынгтона новыя магчымасці ў галіне гандлю і капіталаўкладанняў выгадныя амерыканскім і беларускім кампаніям.
Пакуль будзе пастаўлена 80 тыс. тон гатунку Bakken. Танкер павінен прыбыць у Клайпеду ў пачатку чэрвеня, паведаміў прэс-сакратар Белнафтахіма Аляксандр Цішчанка.
вс