Па стане на 16 траўня ў Беларусі зарэгістраваны 28 681 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 951 выпадак, паведамляе тэлеканал Белсат, спасылаючыся на Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 160 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у ведамстве.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 156 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.
Агулам у краіне праведзена 335 057 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
эж