Праваабарончы цэнтр «Вясна» інфармуе, што хлопца выклікалі ў міліцыю за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» фільма Nextа «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які 21 лістапада 2019 года быў прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам.
Нягледзячы на тое, што мінчук размясціў ролік за месяц да ўнясення яго ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, на яго ўсё роўна завялі адміністрацыйную справу па артыкуле 17.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.11 КаАП Андрэя Міхалевіча на днях павінны перадаць у суд.
юл