Беларуская Служба

Коласаўскі тэатр паказвае свае спектаклі анлайн

18.05.2020 15:34
У панядзелак можна ўбачыць пастаноўку «Несцерка» Віталя Вольскага, якая ўжо 79 гадоў на коласаўскай сцэне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Evgen Rom from Pixabay

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадаўжае паказ спектакляў у сваёй групе «Укантакце», паведаміла БелТА.

Тэатр абяцае насычаную праграму на гэтым тыдні. Сёння пакажуць пастаноўку «Несцерка» Віталя Вольскага. Гэта візітная картка тэатру, спектаклю спаўняецца 79 гадоў на коласаўскай сцэне. У запісе галоўную ролю выконвае народны артыст Беларусі і СССР Фёдар Шмакаў.

На наступны дзень гледачоў чакае «Жаніцьба» Мікалая Гогаля (запіс 1996 года), 20 мая пройдзе трансляцыя пастаноўкі «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (2015), 21 мая – «Дом Бернарды Альбы» Федэрыка Гарсіі Лоркі (2013), 22 мая – «Муж і жонка» Аляксандра Фрэдры (2006). 23 мая пакажуць «Ліфт» Юліі Чарняўскай (2013), 24 мая – «Дыліжанс» Уладзіміра Кандрусевіча (2014 год). Доступ да прагляду адкрыты з 8.00 да 23.00.

Спектаклі Коласаўскага тэатру ў сацсетцах аматары сцэнічнага мастацтва могуць глядзець з пачатку мая. Публіцы прадстаўлена ўжо 17 пастановак паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў.

юл