Беларуская Служба

Гарадзенскія палякі адзначылі 110-годдзе з дня смерці Элізы Ажэшкі

19.05.2020 08:54
Кветкі былі ўскладзены да магілы польскай пісьменніцы і да яе помніка ў цэнтры гораду.
Эліза АжэшкаJan Mieczkowski - Biblioteka Narodowa/Domena Publiczna

Польскі консул з Гродна Анджэй Рачкоўскі звярнуў увагу на значнасць літаратурнай спадчыны пісьменніцы.

«Творчасць Элізы Ажэшкі, яе кнігі належаць да канону польскай літаратуры. Кожны малады паляк ведае яе творы. Цяпер, калі я гуляю па ўзбярэжжы Нёману, я ўзгадваю яе выдатныя апісанні прыроды і ракі», – сказаў консул Рачкоўскі.

Анжэліка Борыс, старшыня Саюза палякаў Беларусі, адзначыла, што цяпер таксама адзначаеца 100-годдзе з дня нараджэння Рымскага папы Яна Паўла ІІ. «Эліза Ажэшка і Святы Айцец – важныя постаці для кожнага паляка. Гэта асобы, прыкладам якіх натхняюцца тысячы палякаў», – сказала Анжэліка Борыс.

ПР/юл