Беларуская Служба

Блогеры заклікаюць беларусаў ганарыцца сваёй гісторыя

19.05.2020 10:34
Грамадская кампанія «Годна» запусціла відэа-праект «Годная Беларусь».
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://hodna.by/


 Ужо выйшла першая серыя відэа-нарысаў пад назвай «Як беларусы сталі народам».


Ідэя відэа-праекту «Годная Беларусь» у простай і нагляднай форме распавесці, у першую чаргу самім беларусам, як узнік і фармаваўся беларускі народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. Як зазначаюць ініцыятары, падрыхтаваныя матэрыялы будуць відэа-лікбезамі для беларусаў.

Аўтары паспрабуюць даць адказы ў сваім цыклі на пытанні: Чым адметныя і ўнікальныя беларусы? Што яднае беларусаў? Што дае моцы захоўваць і ўмацоўваць здольнасць грамадства самастойна супрацьстаяць знешнім і ўнутраным пагрозам для нашай дзяржавы?

Усяго запланавана 5 серый у якіх, апроч гісторыі, будуць пералічаныя беларускія дасягненні на цяперашнім этапе, на падставе грунтоўнага сацыялагічнага даследавання ў простай і нагляднай форме паказана, як беларусы ўспрымаюць самі сябе, прадстаўлены дасягненні выбітных беларусаў на радзіме і за мяжой, а таксама паразважаюць над будучым краіны і грамадства.

Грамадская кампанія «Годна» – гэта новая ініцыятыва Каманды БНР100, якая ладзіла БНР100, «Свята Незалежнасці», «Мова Фэст», «Годны Дзень Волі» ды іншыя гучныя акцыі і мерапрыемствы.

юл