Сусветны банк вылучыць Беларусі крэдыт на 100 млн еўра для праекта па мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі. Адпаведнае рашэнне савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіў 21 траўня, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу банка.
У праекце будуць удзельнічаць 18 вышэйшых навучальных установаў Беларусі. У іх пройдзе мадэрнізацыя і аснашчэнне сучасным абсталяваннем вучэбна-лабараторнай базы, а ў шэрагу ўніверсітэтаў будзе праведзены капітальны рамонт і рэканструкцыя будынкаў.
«У рамках рэалізацыі праекта з 2020 па 2025 гады для прыблізна 300 тыс. студэнтаў і выкладчыкаў штогод будуць стварацца больш якасныя ўмовы навучання. Гэта інтэлектуальны капітал, які можа забяспечыць трансфармацыю рэсурснай эканомікі краіны ў эканоміку ведаў», – пракаментаваў кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер.
вс