X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Брэсцкі аўтавакзал аднаўляе аўтобусныя зносіны з Польшчай

22.05.2020 14:25
Міжнародныя рэйсы фарміруюцца польскімі перавозчыкамі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnekaczor58/Shutterstosck.com

Брэсцкі аўтавакзал аднаўляе аўтобусныя зносіны з польскімі гарадамі, паведаміў БелТА начальнік аўтавакзала Мікалай Радзюк.

Міжнародныя рэйсы фарміруюцца польскімі перавозчыкамі. Аўтобусы ідуць з Брэста ў Бяла-Падляску, Варшаву і Гданьск. Салоны загружаюцца на 50%. Рассаджванне пасажыраў вядзецца з рэкамендаванай эпідэміёлагамі дыстанцыяй, гэта значыць на два сядзенні прадаецца адзін білет.

У пасажыраў на руках павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць паездку (віза, дазвол на працу). Таксама жадаючых перасекчы мяжу папярэджваюць аб неабходнасці захавання каранціну.

У сувязі з асаблівасцямі эпідэміялагічнай сітуацыі расклад рэйсаў можа мяняцца. Таму пасажырам рэкамендуюць сачыць за інфармацыяй на сайце Брэсцкага аўтавакзала.

«Адкрыццё рэйсаў адбываецца ледзь не штогадзіны. Нам паступае інфармацыя ад перавозчыкаў, мы ўводзім рэйсы ў расклад і пачынаем продаж квіткоў, – распавёў Мікалай Радзюк. – Пачалі аднаўляць міжнароднае паведамленне з Польшчай. Украіна прапрацоўваецца, але пытанне пакуль не вырашана».

вс