Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 28 траўня зарэгістравана 39 858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў, паведамляе Тэлеграф.
Паведамляецца, што ачунялі і выпісаныя 16 660 пацыентаў (41,8% ад агульнай колькасці хворых), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Такім чынам, за мінулыя суткі выяўлена 902 (+ 2,32%) новыя выпадкі COVID-19, ачунялі 737 пацыентаў, памерлі 5 чалавек. Узровень смяротнасці складае 0,55%.
ав