Рассадка па новай схеме была ўведзена БЧ з 15 красавіка з мэтай захавання пасажырамі неабходнай сацыяльнай дыстанцыі ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, піша газета «Звязда».
Мера скіраваная на захаванне здароўя грамадзян, прафілактыку распаўсюджвання вірусных інфекцыяў сярод пасажыраў беларускай магістралі, а таксама стварэнне камфортных умоў праезду ў цягніках з нумараванымі месцамі.
Нагадаем, новая схема мае на ўвазе размяшчэнне не больш за двух пасажыраў у купэ, у плацкартным вагоне – не больш за трох чалавек у адным адсеку. Пасажырам, якія аформілі квіткі ў адной замове, дазволеная купля трох ці чатырох месцаў у купэ, калі да гэтага там не было прададзена ні аднаго месца.
Пры афармленні білетаў у вагонах з месцамі для сядзення ў двухмесным шэрагу пасажыр будзе размешчаны каля акна. У трохмесным – адзін чалавек каля акна, другі – праз месца каля праходу (сярэдні рад застаецца незанятым).
Новая схема рассадкі выкарыстоўваецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз інтэрнэт.
эж