Беларуская Служба

У Гродна працягваюць затрымліваць прыхільнікаў блогера Ціханоўскага

30.05.2020 14:37
Сам Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС  Гродна.
Сяргей Ціханоўскі ў Гродна Фота: belsat.eu

Раніцай 30 траўня  Мікалай Салянік, адзін з удзельнікаў пікету за Святлану Ціханоўскую, быў затрыманы каля будынку УУС Аблвыканкама ў Гродне, паведамляе праваабрончы цэнтр "Вясна".

Салянік прыехаў туды паспрабаваць высветліць, дзе знаходзіцца затрыманыя раней Сяргей Ціханоўскі ды іншыя актывісты. Там Мікалаю Саляніку паведамілі, што супраць яго распачата адміністрацыйная справа, пасля чаго ён быў затрыманы.

29 траўня ў падчас збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбылася міліцэйская правакацыя, падчас якой быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі, аператар канала "Belarus12stop", і адміністратар тэлеграм-канала "Краіна для жыцця" Дзмітрый Фурманаў. Усяго на ўчора было вядома аб дзесяці затрыманых.

"Радыё Свабода" паведамляе аб затрыманні Яўгена Рэзнічэнка, сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі ўначы 30 траўня. Сувязь з ім знікла каля гадзіны ночы. Раней ён заявіў, што гэта ён паклаў міліцыянта на асфальт: "Ён ляцеў на мяне, я яго падхапіў і паклаў на зямлю, каб чалавек не стукнуўся. Ніякай бойкі там не было ".

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РАУС  Гродна.

эж