Тысячы беларусаў стаяць у чэргах, каб аддаць свой подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. У Мінску на плошчу перад Камароўскім рынкам людзі прынеслі сцягі Еўрапейскага саюзу і бел-чырвона-белыя сцягі. Слухалі песню польскага барда антыкамуністычнай апазіцыі Яцэка Качмарскага «Муры».
Прыхільнікі апазіцыі патрабавалі выпусціць са следчага ізалятара затрыманага ў пятніцу вядомага блогера Сяргея Ціханоўскага. Самая доўгая чарга была, відаць, для Святланы Ціханоўскай, жонкі затрыманага блогера, якая намерана балатавацца на выбарах і збірае неабходныя 100 тыс. подпісаў падтрымкі.
Шмат жадаючых падпісацца за апазіцыйных кандыдатаў прыйшло таксама ў іншых гарадах – Брэсце, Рэчыцы, Гродне, Гомлі і Маладзечне. На думку экспертаў, даўно не было такой актыўнасці праціўнікаў актуальнага прэзідэнта на этапе збору подпісаў. Паводле «Нашай Нівы», у чэргах магло сабрацца нават некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.
У. Пац/нг