У сувязі з эпідсітуацыяй набор у дзіцячыя садкі абмежаваны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка.
„У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй набор ва ўстановы дашкольнай адукацыі абмежаваны”, - сказала Святлана Уклейка.
Начальнік галоўнага ўпраўлення нагадала, што скіраванні ў дзіцячыя сады выдаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам норм напаўняльнасці груп і ў адпаведнасці са спісам дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні дашкольнай адукацыі.
Міністэрства аховы здароўя тлумачыць, што надалей забараняецца пераводзіць з групы ў групу і прымаць новых дзяцей у той перыяд, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 ці не скончыўся перыяд правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у сувязі з рэгістрацыяй такіх выпадкаў.
аз