„Затрыманне вядомых палітычных актывістаў нe толькі перашкаджае працы патэнцыйных кампаніяў, але і запалохвае грамадства”, - мяркуюць у АБСЕ.
Старшыня пастаяннага камітэту дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытанняў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе (ПА АБСЕ) Кірыякас Хаджыяні, яго намесьнік Міхаэль Лінк і дакладчыца Кары Генрыксэн выступілі 2 чэрвеня з супольнай заявай аб выбарчай кампаніі ў Беларусі, паведамляе „Свабода”.
„Мы вельмі занепакоеныя тым, што затрыманне вядомых палітычных актывістаў ня толькі стрымлівае працу патэнцыяльных кампаніяў, але і запалохвае грамадства(…)
Таму мы заклікаем улады праяўляць максімальную стрыманасць напярэдадні важных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і спадзяемся на больш вольную абстаноўку за тую, што мы бачылі раней”, - гаворыцца ў заяве АБСЕ.
аз