Фермер Аляксандр Вянгура сказаў «Палескай вясне», што да яго ў дом уначы ўварвалася шмат супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пачалі рабіць ператрус, паведамляе «Радыё Рацыя». Усё пераварочваюць дагары нагамі. Паведамляецца таксама пра запужванне жанчын. У дзіцяці гвалтам адабралі тэлефон.
Таксама з Мазыра паведамляюць пра затрыманне Аляксандра Цуканава, аўтара YouTube-канала «Мозырь для жизни», які толькі 2 чэрвеня вызваліўся пасля адбыцця 25 сутак арышту за ўдзел у сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім у Мазыры 3 траўня. Таксама затрыманы сябар Цуканава, які прыходзіў падтрымаць Аляксандра на судзе і сустракаў яго падчас вызвалення ў ІЧУ.
Улады Беларусі працягваюць ціск на паплечнікаў і сяброў Ціханоўскага, які сам знаходзіцца ў зняволенні, на яго пачата крымінальная справа.
Праваабаронцы ўжо назвалі Ціханоўскага палітвязнем, справа на яго відавочна палітычна матываваная.
эж