Беларуская Служба

Канцэрт-рэквіем у памяць ахвяр каранавіруса адбудзецца ў мінскім Чырвоным касцёле

04.06.2020 16:54
З пачатку эпідэміі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, гэта хвароба  забрала жыцці 248 беларусаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/GIUSEPPE LAMI

20 чэрвеня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаюць рэлігійныя творы жалобнага характару як своеасаблівы знак памяці ахвяр каранавіруса і салідарнасці з іх блізкімі, паведамляе catholic.by. Канцэрт-рэквіем адбудзецца пасля святой Імшы а 19-й гадзіне. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Выкананне можна будзе пачуць не толькі ў касцёле, але і звонку, куды будзе выведзены гук.

Паводле афіцыйных звестак, у Беларусі налічваецца больш за 45 тысяч выпадкаў  кранавіруса Sars-Cov-2. З пачатку эпідэміі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, гэта хвароба  забрала жыцці 248 беларусаў.

эж