Народны ансамбль беларускай музыкі і песні „Ярыца” стаў лаўрэатам І ступені міжнароднага дыстанцыйнага інтэрнэт-конкурсу Digi-Form-Art у намінацыі „Народны вакал. Ансамбль” у час XВІ Міжнароднага праекта „Караван культуры” (Польшча). У бягучым годзе ў конкурсе прымалі ўдзел прадстаўнікі 21 краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Кіраўнік ансамбля - дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Аляксандр Шугаеў, хормайстар - Ларыса Красна. Для ўдзелу калектыў адправіў відэазапісы выканання песень „А там, у даліне”, „Синий платочек” і „Ой, мілы мой”.
Творчасць народнага ансамбля беларускай музыкі і песні „Ярыца” не аднойчы высока ацэньвала журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. У траўні 2019 года ансамбль стаў лаўрэатам ІІ ступені рэспубліканскага вакальна-харавога фестывалю-конкурсу „Песні, апаленыя вайной”, прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У чэрвені таго ж года „Ярыца” атрымала перамогу ў міжнародным конкурсе-фестывалі ProFest, які праходзіў у Кіеве (Украіна).
аз