Беларуская Служба

Выехаць у краіны ЕС можна будзе пры наяўнасці даведкі пра адсутнасць COVID-19

05.06.2020 09:47
Мінздароўя Беларусі цяпер вызначае пералік паліклінік, дзе можна будзе атрымаць даведку і здаць тэст.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain


Падчас онлайн-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства здароўя Беларусі, Дэпартаменту турызму, грамадскіх аб’яднанняў абмяркоўваліся пытанні арганізацыі выязнога і ўнутранага турызму ва ўмовах пандэміі, паведамляе „Свабода”.

Еўрасаюз вызначыў пералік краін, жыхары якіх ад 1 чэрвеня могуць перамяшчацца з мэтай турызму, дзелавых паездак і г. д. Беларусі ў спісах няма. Галоўная ўмова для краіны, адкуль могуць уязджаць грамадзяне, — колькасць хворых. Яна не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі паказнік нашмат большы — 474 чалавекі.

Тым не менш, згодна з рэкамендацыяй Сусветнай арганізацыі здароўя, можна прымаць грамадзян са спісу праблемных краін з гледзішча эпідэмічнай сітуацыі пры наяўнасці даведкі аб адсутнасці захворвання на COVID-19. Міністэрства здароўя Беларусі распрацавала ўзоры даведак на расійскай і ангільскай мовах і гатовая выдаваць у выпадку неабходнасці.

Падставай для правядзення тэстаў будзе аплочаны квіток у два бакі. Калі патрэбен экпрэс-тэст, на падставе заявы ведамства такая магчымасць будзе забяспечаная. Кошт тэсту для грамадзян Беларусі — 41 рубель, для нерэзідэнтаў — 56 рублёў.
Міністэрства аховы здароўя цяпер вызначае пералік паліклінік, дзе можна будзе атрымаць даведку і здаць тэст.

аз