«Беларускі Хельсінскі камітэт» і «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» праводзяць назіранне за прэзідэнцкай кампаніяй у Беларусі. , у тым ліку супраць непасрэдных удзельнікаў выбарчай кампаніі, і нагнятанне ўладамі напружанасці і атмасферы страху ў грамадстве.
Сярод патэнцыйных кандыдатаў найбольшую ўвагу выбаршчыкаў і СМІ прыцягваюць патэнцыйныя кандыдаты Віктар Бабарыка, Валеры Цапкала і Святлана Ціханоўская. Асаблівую негатыўную рэакцыю ўладаў, у тым ліку і кіраўніка дзяржавы, выклікалі пікеты па зборы подпісаў, якія праводзяцца ініцыятыўнай групай па вылучэнні Ціханоўскай.
У розных гарадах краіны на працягу тыдня адбываліся масавыя затрыманні і арышты актывістаў апазіцыйных груп, у тым ліку сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, а менавіта ў пікетах па зборы подпісаў, якія адбываліся ў незабароненых рашэннямі мясцовых выканаўчых органаў улады месцах. Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць, што пікеты па зборы подпісаў праводзіліся ў адпаведнасці з законам.
Эксперты кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адзначаюць каардынальна іншыя падыходы ЦВК да пытання магчымасці правядзення агітацыі да рэгістрацыі кандыдатаў падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ў параўнанні з папярэднімі прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі.
ав