Беларуская Служба

Газпром абмяркуе з Беларуссю кошты на 2021 год пасля выканання бягучых дамоўленасцяў

08.06.2020 16:17
«Газпром» не мае намеру мяняць цану паставак газу ў Беларусь на 2020 год, вынікае з паведамлення расійскай кампаніі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Цэнавыя ўмовы пастаўкі газу да канца бягучага года былі канчаткова ўзгоднены 14 лютага 2020 года», – паведамляе ўпраўленне інфармацыі ПАО «Газпром», інфармуючы пра адказ старшыні праўлення «Газпрома» на ліст міністра энергетыкі Беларусі, атрыманае на мінулым тыдні. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Пры ўмове поўнага захавання беларускім бокам ужо дасягнутых дамоўленасцяў у 2020 годзе, »Газпром« пацвярджае гатоўнасць пачаць перамовы ў дачыненні да ўмоў пастаўкі газу з 1 студзеня 2021 года», – таксама паведамляе кампанія.

Як паведамлялася, старшыня праўлення ПАО «Газпром» Аляксей Мілер заявіў у канцы траўня, што Беларусь не даплаціла за газ $166 млн.

«Агульная сума беларускай запазычанасці за пастаўкі расійскага газу на сёння складае $165,57 млн. Адразу, як толькі будзе цалкам урэгулявана запазычанасць, расійскі бок будзе гатовы прызначыць перамовы па ўмовах пастаўкі газу з 1 студзеня 2021 года. Ліст з выкладаннем гэтай пазіцыі сёння быў накіравана міністру энергетыкі Рэспублікі Беларусь», – сказаў Мілер.

Паводле яго слоў, пытанне аб умовах паставак газу ў Беларусь у 2021 годзе будзе весціся пасля пагашэння доўгу за бягучыя пастаўкі.

Мінэнерга Беларусі ў сваю чаргу заявіла, што Мінск не мае доўгу перад «Газпромам» за пастаўляны ў рэспубліку газ, разлікі за яго беларускія газазабеспячальныя арганізацыі ажыццяўляюць з беларускай «дачкой» «Газпрома» у адпаведнасці з кантрактамі.

У Мінэнерга таксама адзначылі, што «ў цяперашні час паміж суб'ектамі гаспадарання маюцца рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўлянага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці».

У канцы мінулага тыдня Мінэнерга Беларусі накіравала «Газпрому» ліст, у якім прапанавала абмеркаваць методыку цэнаўтварэння на газ са студзеня 2021, а таксама папрасіла ў беларускай дочкі «Газпрома» методыку па вызначэнні кошту пастаўлянага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

Беларусь неаднаразова, у тым ліку на вышэйшым узроўні, ініцыявала зніжэнне цаны на газ для рэспублікі, якая ўпала на спотавых рынках у Еўропе да гістарычнага мінімуму. Напрыклад, Мінэнерга прапанавала «Газпрому» знізіць кошт газу для рэспублікі ў 2020 годзе, у тым ліку за кошт набыцця часткі расійскага газу на біржы.

Мінск штогод імпартуе з РФ каля 20 млрд куб. м газу. Гадавы кантракт на пастаўку газу ў Беларусь па $127 за 1 тыс. кубаметраў быў заключаны 14 лютага 2020 года.

ав