Фельчара хуткай дапамогі з Ліды Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў сем сутак арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт, які заканчваецца праз месяц, з ім падаўжаць не будуць, перадаюць naviny.by.
На дабрачыннай пляцоўцы Molamola з'явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям'і доктара, жонка якога, таксама медык, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. За пяць гадзін людзі ўжо ахвяравалі больш за 10 000 рублёў, хоць сабраць планавалі усяго 2000.
ав