Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Турыстычныя арганізацыі звяртаюцца да ўлад за падтрымкай аднаўлення ўязнога турызму ў Беларусь

10.06.2020 12:01
Патрэбныя правілы ўезду, узоры медычных дакументаў, правілы аказання медычнай дапамогі замежным турыстам на падставе страховак і іншыя дакументы.
Нясвіжpixabay.com/Vlad_Sin

Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацыяў даслаў у Міністэрства эканомікі ліст з прапановамі па аднаўленні турызму ў Беларусі. У дакуменце арганізацыя звяртае ўвагу, што, нягледзячы на пандэмію, турыстычны сезон у Беларусі распачаўся. Але шмат якія аб’екты інфраструктуры замарожаныя, і няма планаў па аднаўленні іхнай працы, паведамляецца на сайце Белсата.

Зараз у Беларусь могуць патрапіць замежнікі, аднак толькі праз 14-дзённы каранцін. Зараз ёсць пастанова Мінзадроўя, згодна з якой тэрмін самаізаляцыі можа быць скарочаны, аднак пад яе трапляе вельмі малая колькасць людзей.

 «Патрэбныя правілы ўезду, узоры медычных дакументаў, правілы аказання медычнай дапамогі замежным турыстам на падставе страховак і іншыя дакументы», – гавораць у РСТА.

У арганізацыі падкрэсліваюць, што невядома, ці ўвогуле вядзецца нейкая праца па аднаўленні ўязнога турызму.

Гэта не першы зварот саюзу да розных беларускіх ведамстваў. Раней яны пісалі лісты да Мінздароўя і іншых органаў.

Паводле падлікаў РСТА турызм у Беларусі страціць каля Br 400 млн праз пандэмію.

яс