Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасольства Польшчы ў Беларусі наведвае памятныя мясціны часоў польска-бальшавіцкай вайны 1919-1921 гг.

10.06.2020 14:01
Сёння дыпламаты запалілі свечкі і ўсклалі кветкі на могілках у Докшыцах і Глыбокім, дзе знаходзяцца магілы польскіх жаўнераў.
     -  1919-21 .           (L)
Ускладанне кветак да магіл жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1919-21 г. на могілках у Докшыцах з удзелам Пасла РП Артура Міхальскага (L)Ambasada RP na Białorusi

Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі паведаміў Польскаму радыё, што сёлета плануецца наведаць усе могілкі, дзе спачываюць жаўнеры, якія ўдзельнічалі ў польска-бальшавіцкай вайне, і што іх вельмі многа.

Сённяшнія ўрачыстасці былі сімвалічнымі. Яны былі сціплымі з-за эпідэміі каранавіруса.

«Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ў Докшыцах і Глыбокім пры ўдзеле мясцовых уладаў, віцебскага біскупа, мясцовага духавенства і, перш за ўсё, прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва», – сказаў пасол Артур Міхальскі.

Біскуп Алег Буткевіч з Віцебскай дыяцэзіі адзначыў, што гэта яшчэ адна малітва за тых, хто загінуў у абароне сваёй Радзімы. «Для нас гэта таксама знак веры і мужнасці. Людзі зрабілі гэта дзеля Бога і Радзімы», – сказаў біскуп Алег Буткевіч.

У гэтым годзе спаўняецца 100 гадоў з моманту заканчэння польска-бальшавіцкай вайны.

яс