Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Чарга на 80 чалавек: каб аддаць дзяцей у беларускамоўную гімназію, бацькі начавалі пад дзвярыма

12.06.2020 13:51
Калі ахвотных будзе больш, чым запланаваных месцаў, разгледзяць магчымасць данабору.
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

З пятніцы, 12 чэрвеня, пачаўся прыём дакументаў у школы. Каб аддаць дзіця ў беларускамоўную 4-ю гімназію Мінска, бацькі займалі чаргу за дзень і начавалі пад дзвярыма, паведамляе «Наша Ніва».

«У пазамінулым годзе было свабодна з месцамі, а летась не ўсе ахвотныя патрапілі. Ну і бацькі перастрахаваліся, вырашылі прыйсці раней», – расказвае адзін з тых бацькоў Аляксандр Ачарэтні.

Аляксандр прыйшоў да гімназіі ў 10 раніцы ў чацвер і быў 32-м у чарзе. У выніку сабралася 80 бацькоў.
Ён падзякаваў гімназіі за падыход: калі ўбачылі натоўп, то са школы вынеслі лаўкі і два кулеры з кубачкамі.
Каб не начаваць усім пад дзвярыма, людзі разбіліся на пяцёркі і з кожнай засталося па чалавеку.
Аляксандр аддае ў першы клас дачку. Сам ён з Расіі, сям’я рускамоўная, але хоча, каб дачка ведала беларускую мову, бо жыве ў гэтай краіне.

Прыём дакументаў у гімназію, як і ва ўсе школы, працягнецца да 15 жніўня.

Дырэктар установы Андрэй Гоцман паведаміў, што для першакласнікаў сёлета 96 месцаў – чатыры класы па 24 чалавекі.

Калі ахвотных будзе больш, чым запланаваных месцаў, разгледзяць магчымасць данабору.

вс