З настаўніцай Ганнай Севярынец не будуць працягваць кантракту, паведамляе «Еўрарадыё». У смалявіцкай гімназіі не хочуць, каб у іх працавала вядомая пісьменніца і літаратуразнаўца.
Севярынец напісала ў сетцы Facebook, што не хоча «рабіць з гэтага інфаповаду». Трагедыі яна ў гэтым не бачыць – прапановы аб працы раней былі і з дзяржаўных, і з прыватных школ. Ганна Севярынец не пагаджалася, бо «не хацела падвесці свае класы». А ў выніку давучыць дзяцей ёй не далі. Настаўніцу звольнілі за верш, у якім згадваецца Коля.
Ганна Севярынец – сястра беларускага пісьменніка і апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца.
вс