У пятніцу 12 чэрвеня чарговыя 20 сутак атрымаў Дзмітрый Казлоў, больш вядомы як блогер «Шэры кот», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Таксама адміністрацыйны арышт атрымалі актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк – 25 сутак і Міхаіл Бандарэнка – 17 сутак.
Праваабаронцам вядома, што Чарняка і Бандарэнку судзілі ў судзе Савецкага раёну Мінску па артыкулах 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).
Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПу 10 чэрвеня.
Дзмітрый Казлоў летась за ўдзел у снежаньскіх акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй атрымаў 120 сутак адміністрацыйнага арышту.
Раней беларускія праваабаронцы неаднаразова выступалі з заявамі аб недапушчальнасці рэпрэсіяў у дачыненні да актывістаў падчас выбарчай кампаніі.
эж