Беларуская Служба

Бабарыка падаў першыя 75 тысяч подпісаў за сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта

14.06.2020 17:02
11 чэрвеня Віктар Бабарыка заявіў, што яго ініцыятыўная група сабрала больш за 300 тысяч подпісаў.
ВыбарыPhoto: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віктар Бабарыка падаў у Цэнтрвыбаркам першыя 75 тысяч подпісаў за вылучэнне сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла паведаміў у сваіх соцсетях, а ягоныя словы цытуе „Еўрарадыё”.

„Першыя 75 000 подпісаў пададзеныя сёння ў раённыя камісіі па выбарах! 75 000 вывераных, стоадсоткавых, цудоўных галасоў за нашу будучыню! За кароткі тэрмін мы з вамі зрабілі амаль немагчымае — прынялі цвёрдае рашэнне, паставілі вялікую мэту і практычна ўвасобілі яе ў жыццё. Дзясяткі тысяч людзей, якія галасуюць за сваю будучыню, — гэта ўражвае і натхняе на новыя задачы”, — напісаў Бабарыка.

11 чэрвеня Віктар Бабарыка заявіў, што яго ініцыятыўная група сабрала больш за 300 тысяч подпісаў. Гэта пакуль што рэкорд сярод усіх альтэрнатыўных "кандыдатаў у кандыдаты".

Аб пераадоленні стотысячнага бар'ера, неабходнага для рэгістрацыі, раней паведамлялі таксама Аляксандр Лукашэнка, Валерый Цапкала, Ганна Канaпацкая, Наталля Кісель.

аз