На працягу бліжэйшых 5 гадоў літоўскія ўлады плануюць ачысціць рэчышча Нёмана ад Каўнаскай ГЭС да мяжы з Беларуссю, а затым аднавіць суднаходства па гэтым маршруце, паведамляе delfi.lt.
Дырэкцыя ўнутраных вод Літвы падпісала мемарандум з дзесяццю муніцыпалітэтамі аб развіцці суднаходства. Ачыстку рэчышча плануюць пачаць у красавіку 2021 года.
Кіраўнік дырэкцыі Уладзімір Вінакураў паведаміў, што неабходную, новую тэхніку пачнуць купяць яшчэ ў гэтым годзе.
Літоўскі бок спадзяецца, што аднаўленне суднаходства дасць штуршок да развіцця эканомікі, турызму, прыцягне інвестыцыі. Плануецца, што караблём можна будзе дабрацца да Чорнага мора.
„Ачыстка зойме як мінімум чатыры гады, вядома, на некаторых участках суднаходства стане магчымым ужо праз некалькі гадоў. Але калі казаць пра зносінах паміж Каўнаскім вадасховішчам і Чорным морам ці нейкім месцам у Еўропе, што магчыма, праз Польшчу, праз Аўгустаўскі канал, то тут прыйдзецца чакаць чатыры-пяць гадоў”, - сказаў Уладзімір Вінакураў.
аз