15 чэрвеня авіякампанія „Белавія” аднаўляе палёты ва Украіну, паведамляе „Свабода” са спасылкай на афіцыйны сайт перавозчыка.
Згодна з інфармацыяй на табло вылетаў і прылётаў мінскага лётнішча, запланаваныя тры рэйсы з Мінска ў Кіеў, адзін у Адэсу, а таксама анансуюцца палёты ў Львоў.
12 чэрвеня Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнні, якімі змяніў патрабаванні да ўезду іншаземцаў. У прыватнасці, для ўезду ў краіну зараз неабходны страхавы поліс, а для асобаў з праблемных з прычыны каранавіруса тэрыторыяў — самаізаляцыя.
У той жа час абсервацыі не падлягаюць грамадзяне дзяржаваў з шырокім распаўсюдам COVID-19, якія не былі там апошнія 14 дзён; супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных місіяў, акрэдытаваных ва Украіне; чальцы экіпажаў транспартных сродкаў, а таксама паветраных, марскіх суднаў і лакаматыўных брыгадаў, калі няма падставаў меркаваць, што яны былі ў кантакце з хворым COVID-19.
Абсервацыі не падлягаюць асобы, якія далі згоду на самаізаляцыю з выкарыстаннем электроннага сэрвісу «Дзейнічай дома».
Дзяржавамі з шырокім распаўсюдам COVID-19 лічацца тыя, дзе колькасць актыўных выпадкаў захворвання каранавірусам складае больш за 40 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. У Беларусі гэты паказнік утрая большы.
аз