Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сабрала 100 тысяч подпісаў

16.06.2020 10:53
Ініцыятыўная група непакоіцца, каб паспець іх здаць у ЦВК ва ўмовах ціску з боку ўладаў.
    2020 .    .
Выбарчая кампанія ў Беларусі 2020 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар.EPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

У Беларусі для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў грамадзянаў у сваю падтрымку. Ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай заявіла, што подпісы сабраныя, паведаміў партал TUT.by.

- Подпісы сабраныя, цяпер нам трэба паехаць у розныя гарады, каб здаць іх выбарчай камісіі. Мы вельмі спадзяемся, што паспеем фізічна іх аб'ехаць і здаць. Гэта няпроста, улічваючы тое, які ціск на нас аказваецца, але мы вельмі пастараемся гэта зрабіць, – сказала Ціханоўская.

Справа ў тым, што кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Сяргея Ціханоўскага і яшчэ дзевяць сябраў ініцыятыўнай групы затрымалі 29 траўня ў Гродне падчас пікету па зборы подпісаў. Гэтаму папярэднічаў інцыдэнт, у выніку якога ўпаў міліцыянт. Відавочцы падзей назвалі гэта правакацыяй з боку міліцыі.

Сёння Святлана Ціханоўская заявіла, што падчас здачы подпісаў у Гомелі, ёй патэлефанавалі з пагрозамі ў яе адрас і яе дзяцей. Ад яе дамагаюцца, каб яна спыніла падачу подпісаў. Яна заявіла, што сыходзіць з выбарчай гонкі.

Апошні дзень падачы подпісаў у выбарчыя камісіі – 19 чэрвеня.

юл