Гэтыя планы агучыў кампанія «Янгпур», якая зʼяўляецца паўночным актывам «Беларуснафты». Выдабыўцы разлічваюць мінімум у два разы павялічыць здабычу газу і газакандэнсату ў 2020 годзе ў параўнанні з 2019-м, паведаміла БЕЛТА.
У суткі ў «Янгпур» здабывае 2,55 мільёнаў кубаметраў прыроднага газу і 200 тон газакандэнсату. Асноўная доля здабычы прыпадае на Мяцельнае радовішча. Так, у маі бягучага года сутачны абʼём здабычы тут складаў 2,4 мільёны кубаметраў прыроднага газу і 190 тон газакандэнсату.
Акцыянернае таварыства»Янгпур« зʼяўляецца нафтагазаздабыўной кампаніяй. З 2013 года прадстаўляе »Беларуснафту« на расійскім рынку здабычы нафты і газу. Вядзе пошук, разведку і распрацоўку радовішчаў Ізвесцінскага ліцэнзійнага ўчастка, размешчанага ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
юл