Стала вядома, хто прадставіць Беларусь на саміце «Усходняга партнёрства». Гэта не кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і не міністр замежных спраў Уладзімір Макей, а прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА. Яму не давядзецца ехаць у ЕС, паколькі саміт пройдзе 18 чэрвеня ў фармаце відэаканферэнцыі.
Напярэдадні адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Макея і Олівера Вархеі, еўракамісара па пытаннях суседства і пашырэння Еўрасаюза. Гаворка ішла пра падрыхтоўку да згаданай відэаканферэнцыі і пра адносіны Беларусі і ЕС.
вс