Учора ў Баранавічах Наталля Качанава сустракалася з сябрамі ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у кандыдаты, паведамляе «Наша Ніва».
Сустрэча адбылася ў гарадской бібліятэцы. На ёй прысутнічала каля 30 чалавек. Гэта зборшчыкі подпісаў штабаў Бабарыкі, Цапкалы, Ціханоўскай, Дзмітрыева, апазіцыйныя актывісты. З запрашэннем на сустрэчу людзей абзвоньваў старшыня Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў Рыгор Касабуцкі.
На ўваходзе людзей не абшуквалі. Запісалі толькі імя, прозвішча і месца працы. На ганку бібліятэкі дзяжурыла міліцыя. Падчас сустрэчы забаранілі здымаць фота і відэа.
Паводле сведкаў сустрэчы, у Качанавай было некалькі пасылаў. «Першы – такіх людзей, як Аляксандр Рыгоравіч, яна ў жыцці не бачыла, ён круты, і яна з ім да канца. Другі – вас [тых, хто не падтрымлівае Лукашэнку – рэд.] вельмі мала, і вы пустым займаецеся. З яе боку, верагодна, так і выглядае. Прыязджае на заводы – там стаяць усе, усміхаюцца. Магчыма, яна не крывіла душой. І трэці пасыл – ніякіх фальсіфікацый не было», – сказаў сведка сустрэчы.
Паводле назіранняў прысутных, у бок Ціханоўскіх і Цапкалы Качанава асабліва не выказвалася. А вось да Бабарыкі была настроеная негатыўна.
вс