Беларуская Служба

У мінскім метро ўсталявалі ідэнтыфікатар твараў

18.06.2020 17:04
Арганізатары абяцаюць паскорыць паўнавартасны запуск сістэмы, таму зусім хутка ноў-хаў будзе даступна для ўсіх мінчан.
У мінскім метро ўсталявалі ідэнтыфікатар твараўфота: «Мінск-Навіны»

У мінскім метро ўсталявалі ідэнтыфікатар твараў. Пакуль ідэнтыфікатар працуе ў тэставым рэжыме: партрэт пасажыра прывязваецца да яго банкаўскай карткі, і калі чалавек праходзіць праз турнікет, твар аўтаматычна фіксуецца і распазнаецца камерай, а з карты спісваецца кошт паездкі. Праект рэалізуе «Беларусбанк» сумесна з метрапалітэнам, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Жыхары сталіцы часта пытаюцца ў работнікаў падземкі: «А што гэта за штука такая?», «Для чаго мяне здымаюць?», «Ой, гэта для вымярэння тэмпературы?». А калі даведваюцца, захоплена дзівяцца.

Арганізатары абяцаюць паскорыць паўнавартасны запуск сістэмы, таму зусім хутка ноў-хаў будзе даступна для ўсіх мінчан.

вс