Беларуская Служба

Чарговы прэтэндэнт зняўся з выбараў

19.06.2020 09:12
Прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта паведаміў, што не змог сабраць неабходную для рэгістрацыі колькасць подпісаў.
Прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта Алесь ТаболічFacebook.com/Аляксандр-Рыгоравіч-Таболіч-наш-кандыдат

Услед за лідарам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегам Гайдукевічам і прадпрымальніцай Наталляй Кісель сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі зняў мастак Алесь Таболіч.

Ён паведаміў, што каманда не змагла сабраць неабходных для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў.

«Ва ўмовах, калі праца выбарчых штабоў кандыдатаў рэзка абмежавана, распачатыя крымінальныя справы супраць Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага і больш за 40 іх паплечнікаў затрыманы, калі ўзбуджаны некалькі сотняў адміністрацыйных спраў за дазволеныя пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў і дзясяткі спраў супраць журналістаў, што асвятлялі гэтыя падзеі, немагчыма разлічваць на правядзенне роўных і справядлівых выбараў», – напісаў Таболіч на сваё старонцы ў Facebook.

Прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнта паведаміў, што здымае сваю кандыдатуру з перадвыбарчай гонкі на карысць Беларусі і мажліва падтрымае таго кандыдата, які будзе мець блізкую яму і ягоным паплечнікам пазіцыю па захаванні і абароне незалежнасці і Беларусі, па зберажэнні традыцый і нацыянальных каштоўнасцяў.

юл