Беларуская Служба

Еўразвяз заклікаў забяспечыць канкурэнтныя выбары прэзідэнта ў Беларусі

19.06.2020 12:04
З адпаведным зваротам да беларускіх уладаў выступілі прадстаўнікі Еўракамісіі ды Еўрапарламента.
Старшыня Еўракамісіі Уршуля фон дэр ЛэенEPA/Francisco Seco / POOL Dostawca: PAP/EPA

Усіх затрыманых без дастатковых падстаў беларускіх палітычных актывістаў варта адпусціць на волю. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Беларускія ўлады павінны забяспечыць прадстаўнічую і канкурэнтную палітычную барацьбу на выбарах у жніўні, – сказала яна. – Беларускія грамадзяне хочуць, каб выбары былі дэмакратычнымі».

Яна таксама заклікала адпусціць усіх палітычных актывістаў, затрыманых без дастатковых падстаў, піша TUT.BY.

«Усе палітычныя актывісты, якія былі затрыманыя без дастатковых падстаў, павінны быць адпушчаныя», – зазначыла старшыня Еўракамісіі.

З падобным заклікам выступіў генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП) Антоніё Лёпэс-Істурыс. Ён заявіў, што выказвае выказваю салідарнасць з тымі, хто ў турмах і падвяргаецца катаванням, – Паўлам Севярынцам, Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Віктарам Бабарыкам і іншымі. Еўрапейскі палітыкі заклікаў Лукашэнку спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Еўрапейская народная партыя зʼяўляецца найбуйнейшай партыяй у Еўрапарламенце.

юл