Беларуская Служба

Папулярная спявачка заклікала людзей галасаваць за перамены

19.06.2020 13:08
Спявачка Лера Яскевіч, у якой амаль 300 тысяч падпісчыкаў у Instagram, запісала шчыры зварот да сваіх слухачоў.
Спявачка Лера Яскевічhttps://www.instagram.com/grannypocket/

Яна заклікала беларусаў на баяцца ўладаў і галасаваць за перамены.

«Я бязмежна ганаруся народам, які не баіцца паказваць сваю пазіцыю. Улада наўмысна ігнаруе наш выбар, нашу свабоду – гэта няправільна. Наш беларускі народ заслугоўвае нашмат большага. (…) Я адчуваю, што пара, мне не хочацца стаяць убаку, я хачу падтрымліваць усіх тых, хто зараз змагаецца за свабоду і незалежнасць нашай краіны».

«Я не магу не заўважаць тое, што ляжыць на паверхні, і тое, што адбываецца цяпер на вуліцах. Нешта глыбока ўнутры трымціць кожны раз, калі я бачу чарговае відэа. (…) Я прашу вас аб вашай адказнасці перад краінай і перад самімі сабой. Не грэбуйце магчымасцю прагаласаваць. Я не прашу рабіць гэта за кагосьці канкрэтнага, не. Я заклікаю вас прагаласаваць за перамены», – напісала спявачка пад сваім відэа.

юл