У ЦВК пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Віктара Бабарыкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта паведаміў яго штаб. “Нягледзячы на тое, што Віктар Бабарыка ўсё яшчэ не выйшаў на свабоду, наш штаб даводзіць працэс рэгістрацыі да канца. Таму сёння, 20 ліпеня, мы падалі пакет дакументаў для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у Цэнтральную выбарчую камісію.
Усе вы, удзельнікі ініцыятыўных груп і актыўныя грамадзяне Беларусі, аддалі шмат сілаў і часу, каб гэта адбылося. Неверагодны месяц і рэкордная колькасць сабраных подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўнага кандыдата.
Дзякуй вам! Менавіта гэтыя дзеянні дазволілі падаць сёння ў ЦВК поўны пакет дакументаў, у абсалютнай адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Нагадваем, што ўчора быў апублікаваны зварот аб ініцыяванні Рэспубліканскага Рэферэндуму. Каб запусціць працэс, нам неабходна сабраць ініцыятыўную групу” – напісана на сайце кандыдата.
Нагадаем, у пятніцу Віктар Бабарыка і яго сын, кіраўнік выбарчага штабу Эдуард Бабарыка, былі затрыманыя. Юрысты падалі скаргу на супрацьпраўныя дзеянні ў пракуратуру.
У Вільні прайшоў пратэст супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі.
нг