Беларуская Служба

У суботу ў Беларусі затрымалі каля 30 чалавек

21.06.2020 11:54
У дачыненні да грамадзянаў склалі каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у асноўным за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў,
Затрыманні ў Мінску PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

20 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі працягваліся стыхійныя акцыі пратэсту. Міліцыянты гвалтоўна затрымлівала іх удзельнікаў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», каля паловы ўдзельнікаў акцыі – не менш за 10 чалавек – затрымалі ў Ганцавічах. Пасля гэтага былі затрыманыя журналісты «Ганцавіцкага часу», якія вялі стрым падзеі – Сяргей Багроў і Аляксандр Пазняк.

Не менш за дзевяць чалавек затрымалі ў Барысаве, трох – у Мінску. Яшчэ двое затрыманыя ў Брэсце, а ў Гродна затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Яўгена Амплеева.

Напярэдадні – увечары 19 чэрвеня і ўначы 20-га, паводле звестак МУС, у Беларусі ў дачыненні да грамадзянаў склалі каля 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, у асноўным за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў, а таксама непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

tut.by/belsat.eu/эж